Павел быў асуджаны па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле "здзек з дзяржаўных сімвалаў". Паводле версіі абвінавачання, ён сарваў з будынка крамы дзяржаўны сцяг, пасля чаго стаў размахваць ім, ударыў флагшток аб парапет будынка, у выніку чаго той зламаўся. Затым абвінавачаны кінуў флагшток з разарваным палотнішчам у лужыну і прайшоўся па ім.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены вясной 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.