Пераследаваныя па палітычных матывахХатняя хімія

Павел Аркадзьевіч Макаранка

Банк лістоў0Дадаць ліст у банк

Павел быў прызнаны вінаватым у тым, што 8 лістапада 2020 года ён пакінуў каментар у тэлеграм-чатах "карнікі" і "партызаны" ў бок супрацоўніка Мінабароны Беларусі падпалкоўніка Бартынскага. Каментар утрымліваў ненарматыўную форму выказвання. Таксама 25 лістапада 2020 года ў тэлеграм-чаце "карнікі" ён пакінуў абразлівы каментар у бок камандзіра першага ўзвода аператыўнай роты АМАП АУС Гродзенскага аблвыканкама Аляксандра Мацкевіча.

Павел Макаранка прызнаў сваю віну. Ён распавёў, што дакладна не памятае тых падзеяў, так як прайшло ўжо шмат часу. Аднак ён сказаў, што нібыта пакінуў каментары "з-за эмоцый".

Прысуды

Вырак суда 02.06.2022

1,5 года абмежавання волі без накіравання.

Павел Аркадзьевіч Макаранка
У зняволенні:
Родны горад:
Дзяржынск
Артыкулы: