Вядомая грамадская дзяячка, якая раней удзельнічала ў Аб'яднанай грамадзянскай партыі, была затрыманая 4 студзеня 2021 года ў межах «справы Аўтуховіча» і абвінавачаная ва ўдзеле ў «тэрарыстычнай арганізацыі», звязанай з падпаламі маёмасці міліцыі. Вольга асуджана за «ўдзел у злачыннай арганізацыі», «замах на захоп улады», «распальванне варожасці», «заклікі да санкцый» і «незаконныя дзеянні са зброяй».
У зняволенні ў палітвязнанкі ўзнікла падазрэнне на дыябет. У сакавіку 2024 года яе паўторна асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі».





















































