Вольга — беларуская ютуберша, вядомая правакацыйнымі відэа з чыноўнікамі. На выбарах 2020 года яна была незалежным назіральнікам, а пазней, з-за палітычных пераследаў і пагроз, была вымушана з'ехаць у Літву, дзе працягнула тэлефанаваць чыноўнікам.
У сакавіку 2024 года ў рамках спецвытворчасці супраць яе распачалі крымінальную справу, уключаючы артыкулы аб "распальванні варожасці" і "стварэнні экстрэмісцкага фарміравання". У чэрвені таго ж года Вольгу завочна асудзілі, прызнаўшы вінаватай у кіраўніцтве "Рудабельскай паказухай" і іншых "злачынствах", і прысудзілі да пазбаўлення волі і буйнога штрафу.







