Згодна з матэрыяламі абвінавачання, у вячэрні час 4 сакавіка 2022 года Вольга Кавалёва з выкарыстаннем аэразольнага балончыка ружовага колеру нанесла на сцены будынкаў жылых дамоў, цепласетак і ў пад'ездзе некалькі надпісаў антываеннага характару "Х… вайне". Пры гэтым некаторыя з іх яна сфатаграфавала. Усяго зафіксавана пяць выпадкаў нанясення надпісаў, якія прычынілі страты жыллёва-камунальнай гаспадарцы горада на агульную суму 161 рубель. На момант суда абвінавачаная гэтую суму цалкам кампенсавала.
Пераследаваныя па палітычных матывахВыпраўленчыя працы/Штраф
Вольга Кавалёва
Банк лістоў0Дадаць ліст у банк
Прысуды
Вырак суда
Штраф у памеры 100 базавых велічынь (3 200 рублёў).
- Катэгорыі спраў:
- Антываенныя акцыі
- Артыкулы:
- Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці