Алег — прадпрымальнік, які займаецца дахавымі працамі. Яго спецыялізацыя — выраб купалоў для праваслаўных цэркваў. Ён працуе ў гэтай сферы з 2000-х гадоў: пачынаў як наёмны працаўнік у брыгадзе, а затым адкрыў уласную справу.
Алег удзельнічаў у рэканструкцыі купала Патрыяршага прадстаўніцтва РПЦ, ствараў купал для царквы ваеннай часці ў Слоніме, а таксама выконваў работы ў Станькаве — будаваў дубовы мост, прыстань і альтанку на востраве побач з сядзібай графа Гутэн-Чапскага, і капліцу ў заапарку. Яго праекты рэалізаваны ў розных гарадах і вёсках Беларусі.
Быў прызнаны вінаватым па некалькіх крымінальных артыкулах, уключаючы «распальванне варожасці», і прыгавораны да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову.
Вызвалены 20 сакавіка 2026 года ў рамках памілавання пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла.
