У студзені 2024 года КДБ прызнала экстрэмісцкім фармаваннем фонд «Fund of Belarus Friend LTD», датычным да яго назвалі Алега Стэфановіча, Алана Роя і Аляксандра Сырыцу. Алан і Аляксандр былі асуджаныя на пазбаўленне волі і пазней вызваленыя пасля візіту ў Менск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Кіта Келлага.
Пра лёс Алега Стэфановіча нічога не было вядома. У маі 2026 года ён быў унесены ў спіс экстрэмістаў пасля ўступлення прыгавору ў сілу.

