Паводле матэрыялаў абвінавачання Алег Крычкоўскі, знаходзячыся па месцы жыхарства, увечары 31 снежня 2020 года пад выявай Аляксандра Лукашэнкі ў сацыяльнай сетцы "УКантакце" падчас уручэння яму вышэйшага знака адрознення АМАП МУС — чорнага берэта — пакінуў абразлівы каментар, які, на думку экспертызы, з'яўляецца ненарматыўнай формай маўленчага выказвання і нясе негатыўную ацэнку Лукашэнкі.
Крычкоўскі ад паслуг адваката адмовіўся, а суду патлумачыў, што ў пераднавагоднюю ноч выпіў келіх і пад уздзеяннем эмоцый пакінуў абразлівы каментар, пра які пасля і зусім забыўся. Таму быў здзіўлены, калі ў маі 2022 года яго выклікалі ў РАУС, дзе і азнаёмілі са зместам паведамлення. Тады ж яго і затрымалі.
Улетку 2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.





