Мікалая абвінавацілі ў тым, што ён у 2020 годзе ў Менску ўдзельнічаў у пратэстным Маршы разам з групай асобаў, рухаўся па праспекце Пераможцаў, выходзячы на праезную частку і замінаючы руху грамадскага транспарту, тым самым "груба парушаў" грамадскі парадак.
Мужчына заявіў, што пераважна рухаўся па тратуары, выходзіў на праезную частку, толькі каб перайсці дарогу. Руху грамадскага транспарту не перашкаджаў, бо дарога была перакрытая супрацоўнікамі праваахоўных органаў.
Мікалай Буцкий працаваў кладаўшчыком, мае вышэйшую адукацыю і выхоўвае двух непаўналетніх дзяцей.