Былыя палітзняволеныяПамілаваны

Мікалай Віктаравіч Статкевіч

Dissidentby з
ПЦ «Вясна» з
Банк лістоў28Дадаць ліст у банк

Мікалай - лідэр незарэгістраванай Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), былы кандыдат у прэзідэнты, падпалкоўнік запасу, кандыдат тэхнічных навук. Адзін з заснавальнікаў Беларускага аб'яднання вайскоўцаў. Неаднаразова быў у зняволенні па палітычных матывах.

У 1990-х арганізаваў пратэсты, у тым ліку «Менскую вясну» і марш 1999 года.

У 2004 годзе ўзначаліў вулічныя пратэсты супраць фальсіфікацыі рэферэндуму, пасля чаго ў 2005 годзе быў асуджаны на 3 гады абмежавання волі. У сувязі з аб'яўленай у гонар 60-годдзя Перамогі амністыяй тэрмін пакарання быў скарочаны на год. У 2010 годзе ўдзельнічаў у прэзідэнцкай кампаніі і пратэстах у Мінску, пасля чаго быў затрыманы і ў 2011 годзе асуджаны на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У студзені 2012 года і ў маі 2015 года ўмовы пакарання былі больш жорсткімі, у выніку чаго ён знаходзіўся на турэмным рэжыме. Вызвалены ў жніўні 2015 года ў рамках памілавання.

Пасля выхаду працягнуў палітычную дзейнасць і ўдзел у вулічных акцыях. У 2016 годзе з яго ініцыятывы быў створаны Беларускі нацыянальны кангрэс. У 2020 годзе выступіў у падтрымку жонкі іншага незарэгістраванага кандыдата - сацыяльнага блогера Сяргея Ціханоўскага - Святланы Ціханоўскай . Чарговы раз Мікола быў затрыманы 31 траўня 2020 года па дарозе на яе перадвыбарчы пікет. Першапачаткова ён атрымаў 15 сутак адміністратыўнага арышту, але так і не выйшаў на волю. Пасля, у снежні 2021 года, яго асудзілі па крымінальнай справе за "арганізацыю масавых беспарадкаў".

Па дадзеных праваабаронцаў, фігуранты "справы" абавязаныя выплаціць кампенсацыю ў памеры 29 мільёнаў рублёў.

11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 вязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. У ліку вызваленых Мікола Статкевіч. Пры гэтым Мікалай адмовіўся пакідаць тэрыторыю Беларусі, для гэтага яму давялося выбіць нагой дзверы ў аўтобусе. Пасля некалькіх гадзінаў чакання на нейтральнай паласе, ён вярнуўся на тэрыторыю РБ. Як стала вядома толькі праз два месяцы, яго зноў узялі пад варту. Дакладнае месцазнаходжанне невядома.

19 лютага 2026 года стала вядома, што Мікалай на волі, 21 студзеня ў яго здарыўся інфаркт галаўнога мозга - ён аднаўляецца і пакуль мае праблемы з прамовай. Цяпер Мікалай дома ў Беларусі з жонкай .

Пасля вызвалення ў Мікалая няма пашпарта ці іншых дакументаў , таксама яму не выдалі эпікрыз ці выпіску з медыцынскіх дакументаў. Гэта стварае вялікія праблемы для аператыўнага аказання ўрачэбнай дапамогі . Прававы статус былога палітвязня таксама не вызначаны , што стварае немагчымасць выехаць на рэабілітацыю .

Прысуды

Вырак суда 31.05.2005
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Апеляцыя 28.06.2005
прысуд пакінуты без змены.
Вырак суда 26.05.2011
6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Суд па змене рэжыму 12.01.2012
3 гады турэмнага рэжыму.
Суд па змене рэжыму 04.05.2015
турэмны рэжым да канца тэрміну.
Вырак суда 14.12.2021
14 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах асаблівага рэжыму.
Вырак суда 06.10.2022
прыблізна 29000000 рублёў кампенсацыі.

Прычасныя да рэпрэсій

Дзяніс Аляксандравіч Мікушаў
Дзяніс Аляксандравіч Мікушаў
Дзярж. абвінаваўцы21 сакавіка 1980
Месца:
СІЗА-3
Тып:
Cуд першай інстанцыі
Дата:
14.12.2021
Падрабязней
Мікалай Іванавіч Доля
Мікалай Іванавіч Доля
Суддзі7 сакавіка 1979
Месца:
СІЗА-3
Тып:
Cуд першай інстанцыі
Дата:
14.12.2021
Падрабязней
Анатоль Анатольевіч Капусцін
Анатоль Анатольевіч Капусцін
Суддзі17 кастрычніка 2026
Месца:
суд Савецкага раёна г. Гомеля
Тып:
Cуд першай інстанцыі
Дата:
06.10.2022
Падрабязней
Леанід Станіслававіч Ясіновіч
Леанід Станіслававіч Ясіновіч
Суддзі17 кастрычніка 2026
Месца:
суд Цэнтральнага раёна г. Мінска
Тып:
Cуд першай інстанцыі
Дата:
31.05.2005
Падрабязней
Людміла Андрэеўна Грачова
Людміла Андрэеўна Грачова
Суддзі17 кастрычніка 2026
Месца:
суд Цэнтральнага раёна г. Мінска
Тып:
Cуд першай інстанцыі
Дата:
26.05.2011
Падрабязней
Андрэй Міхайлавіч Цэдрык
Андрэй Міхайлавіч Цэдрык
Наглядчыкі20 красавіка 1978
Месца:
СІЗА-1
Тып:
Начальнік папраўчай установы
Падрабязней
Ігар Рыгоравіч Кенюх
Ігар Рыгоравіч Кенюх
Наглядчыкі21 студзеня 1980
Месца:
ІЧУ Акрэсціна
Тып:
Начальнік папраўчай установы
Падрабязней
Дзмітрый Мікалаевіч Страбкоў
Дзмітрый Мікалаевіч Страбкоў
Наглядчыкі19 сакавіка 1977
Месца:
Турма-8
Тып:
Начальнік папраўчай установы
Падрабязней
Зміцер Уладзіміравіч Аляшкевіч
Зміцер Уладзіміравіч Аляшкевіч
Наглядчыкі23 траўня 1983
Месца:
Турма-8
Тып:
Супрацоўнік папраўчай установы
Падрабязней
Аляксандр Уладзіміравіч Карніенка
Аляксандр Уладзіміравіч Карніенка
Наглядчыкі9 студзеня 1978
Месца:
ПК-17
Тып:
Начальнік папраўчай установы
Падрабязней

Фігуранты справы

Мікалай Віктаравіч Статкевіч
У зняволенні:
Катэгорыі спраў:
Выбарная кампанія
Родны горад:
Добра
Дзень нараджэння:
12.08.1956
Артыкулы:
Аб'яднанні:
АктывістыВернікіВаенныяПалітыкі
Адзнакі:

Храналогія

  1. 2005
  2. 31.05.2005

    Вырак суда 31.05.2005

    2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, суд Цэнтральнага раёна г. Мінска

  3. 28.06.2005

    Апеляцыя 28.06.2005

    прысуд пакінуты без змены, Мінскі гарадскі суд

  4. 29.07.2005

    Змяненне статусу

    Хімія са скіраваннем

  5. 2006
  6. ~19.09.2006

    Змяненне статусу

    Хімія са скіраваннем

  7. 2007
  8. ~29.07.2007

    Змяненне статусу

    Вызвалены