Па версіі абвінавачання , Мікіта Дабравольскі на праспекце Незалежнасці ў Мінску "блакаваў і заступаў шлях транспартным сродкам, у выніку чаго яго дзеянні пацягнулі парушэнне працы транспарту, чым ён прычыніў "Мінсктрансу" матэрыяльны ўрон на суму 22 500 рублёў 66 капеек".
На працэсе Мікіта прызнаў віну і пацвердзіў, што сапраўды прымаў удзел у акцыі пратэсту і рухаўся па праезнай частцы. Доказамі па справе сталі фота з тэлефона мужчыны, а таксама паліто бэжавага колеру, у якім ён быў на шэсці і зафіксаваны на фота.
Да суда мужчына ўтрымліваўся пад закладам у памеры 8000 рублёў.