Судзіць Наталлю Манылу будуць як "асоба, якая здзейсніла грамадска небяспечнае дзеянне, прадугледжанае крымінальным законам, у стане несвядомасці або захварэла пасля здзяйснення злачынства псіхічным расстройствам (захворванне)".
Пра Наталлю ў 2020 годзе прапагандыстка Гладкая пісала пры яе затрыманні: "Я бачыла яе і на жаночым недамаршы, калі паненкі ў Белым "гулялі" па праспекце Незалежнасці каля плошчы Перамогі. Мне яна казала, што на маршах нібыта з-за сына, які зусім выпадкова пацярпеў, апынуўшыся ў самым цэнтры пратэстных падзей"»

