Па матэрыялах абвінавачвання, Міхаіл Нямцоў 5 студзеня 2022 года з дапамогай мабільнага тэлефона iPhone размясціў у мэсэнджары Telegram паведамленне, у якім змяшчалася відавочна негатыўная ацэнка асоб, служачых у арміі і ўнутраных войсках Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Гэтыя ацэнкі звязаныя з падзеямі ў Казахстане, калі там адбыліся хваляванні і гібель мірных пратэстоўцаў. У публікацыі, як сцвярджае следства, Міхаіл выкарыстаў ненарматыўную лексіку, заклікаў да гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да названай групы асоб.
Акрамя таго, 6 студзеня 2022 года абвінавачаны размясціў у сетцы Інтэрнэт паведамленне, у якім "прыніжаў гонар і годнасць" Лукашэнкі А. Г.



