Міхаіл працаваў у мясцовым леспрамгасе вальшчыкам лесу. У судзе ён тлумачыў , што да яго дадому прыйшлі супрацоўнікі міліцыі для правядзення разбору, нібыта па факце заявы, якая паступіла на яго імя. Супрацоўнікаў міліцыі ў кватэру ён не пусціў і размаўляў з імі з балкона. Размову ён запісаў і зафіксаваў дзеянні міліцыянтаў, суправаджаючы відэа ўласнымі выказваннямі, якія змяшчаюць негатыўную адзнаку гэтых супрацоўнікаў са словамі нецэнзурнай лаянкі.
Праз некалькі дзён яго затрымалі і змясцілі да суда пад варту.
