Марына — актывістка руху «Маці 328». Яна дасылала мноства скаргаў наконт незаконнага затрымання свайго сына і прыгавору яму па крымінальным артыкуле. Сын Марыны быў прыгавораны ў 2017 годзе да 13 гадоў калоніі.
Марына была затрымана зімой 2022 года па крымінальнай справе, узбуджанай за «паклёп» у дачыненні да Лукашэнкі.
У траўні 2022 года Марыну прызналі вінаватай па двух артыкулах і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. У красавіку 2024 года адбылося судовае пасяджэнне па пытанні ўзмацнення жорсткасці віду пакарання, пасля чаго Марыну перавялі ў папраўчую калонію.
Марына была вызвалена ў верасні 2024 года па памілаванні.


















