Першы раз Марэк быў затрыманы 9 верасня 2020 года па месцы вучобы, але пазней адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе. Аднак у лютым 2021 года ён зноў быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, распачатай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія адбыліся 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
Па падліках праваабаронцаў, ён выйшаў на волю ў лістападзе 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.






