Максім быў затрыманы з 8 па 10 лістапада 2022 года. Затым яму змянілі меру стрымання на падпіску аб нявыездзе.
Пружанскі суд абвінаваціў мужчыну ў тым, што ён 29 красавіка 2021 года пад публікацыяй у тэлеграм-канале пакінуў абразлівыя каментары ў адрас супрацоўнікаў дзяржорганаў па каардынацыі знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці. Мужчына прызнаў віну і раскаяўся ў зробленым.
Максім мае сярэднюю адукацыю, працаваў распрацоўшчыкам сыравіны на Пружанскім прадпрыемстве.
