Паводле матэрыялаў абвінавачвання, Максім Дзівак два гады таму, у верасні 2020-га, знаходзячыся ў Менску на вуліцы Максіма Багдановіча "разам з іншымі неўстаноўленымі ўдзельнікамі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства, груба парушаў грамадскі парадак, не падпарадкоўваўся законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, рухаўся па праезнай частцы дарогі, блакаваў і заступаў шлях транспартным сродкам, у выніку чаго вышэйзгаданыя дзеянні пацягнулі парушэнне працы гарадскога транспарту".
Падчас ператрусу дома ў Максіма Дзівака былі канфіскаваны пратэстныя ўлёткі з выявай сцяга бел-чырвона-белага колеру, каляндар з надпісам "Пагоня", два фрагменты палатна бел-чырвона-белага колеру.
У судовым працэсе мужчына сваю віну прызнаў у поўным аб'ёме.
