Актывіст руху "Еўрапейская Беларусь" і прынцыповы апанент дзейнага рэжыму, Максім неаднаразова падвяргаўся рэпрэсіям за сваю мірную апазіцыйную дзейнасць: штрафам, арыштам, нападам і запалохванням. 22 студзеня 2021 года яго затрымалі і асудзілі за "падрыхтоўку да масавых беспарадкаў".
11 верасня 2025 г. стала вядома, што 52 зняволеных беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін . Сярод вызваленых Максім Вінярскі.








