Грамадзянку Украіны Лідзію Грук затрымалі ў Маларыцкім раёне Беларусі. У прапагандысцкім фільме дзяржаўнага беларускага канала АНТ расказваецца, што Лідзія са сваім мужам Яўгенам фатаграфавала памежныя аб'екты. Па дадзеных аўтараў фільма , пары прад'явілі абвінавачанне ў “тэрарызме”. Абвінавачанні ў "тэрарызме" пасля прэкваліфікавалі ў "агентурную дзейнасць". У сям'і засталося чацвёра непаўналетніх дзяцей. Гаворка ідзе пра двух сыноў і дзве дочкі. Самай малодшай дачцэ падчас яе затрымання было ўсяго 7 месяцаў.
Мужу Лідзіі прысудзілі 24 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Была памілавана 22.11.2025 г. у ліку 31 грамадзяніна Украіны. Як паведаміла прэс-служба Лукашэнкі, гэта адбылося ў рамках "дасягнутых дамоўленасцей" з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і "па просьбе ўкраінскага боку ў мэтах стварэння ўмоў для ўрэгулявання ўзброенага канфлікту ў сумежнай дзяржаве". Вызваленых грамадзян адразу перадалі ўкраінскаму боку.
На момант вызвалення Лідзіі яе дзеці знаходзіліся ў свякрухі ў Беларусі.

