Паводле звестак КДБ, Яўгена Грука і Віктара Яскіча асудзілі па арт. 289 КК (акт тэрарызму) і арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў). Аб іх затрыманні стала вядома ў пачатку красавіка 2024 года з сюжэту АНТ. Як сцвярджалі прапагандысты, сілавікі затрымалі як мінімум 12 чалавек, сярод якіх Грук і Яскіч, абвінавачаныя ў кантрабандзе ўзрыўчаткі і планаванні тэрактаў. Па словах аўтара сюжэту, Грук быў інфарматарам СБУ: фатаграфаваў ваенную тэхніку і скідаў яе каардынаты. Пасля Груку далі каманду забраць узрыўчатку са схованкі. Да схованкі мужчыну падвёз Яскіч. Пасля яны абодва павінны былі раскласці ўзрыўчатку са схованкі ў новыя схованкі. У сюжэце не тлумачаць логіку такіх дзеянняў. Разам з Яўгенам была затрыманая і ягоная жонка — Лідзія Грук, але яе лёс невядомы. Аўтары сюжэту казалі, што ў сям'і засталіся чацвёра малалетніх дзяцей.
Палітзняволеныя
Яўген Іванавіч Грук
- Dissidentby з
- Дата прызнання палітзняволеным паводле даных Dissidentby
- ПЦ «Вясна» з
- Дата прызнання палітзняволеным Праваабарончым цэнтрам «Вясна»
Банк лістоў0Дадаць ліст у банк
Прысуды
Вырак суда дата невядомая
24 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.Апеляцыя дата невядомая
невядома.Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню лісты. Паводле п. 85 КВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымыя толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы — дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітзняволенага.
Фігуранты справы
- У зняволенні:
- з 08.01.2024 па цяперашні час
- Катэгорыі спраў:
- Антываенныя дзеянні
- Родны горад:
- Брэст
- Дзень нараджэння:
- 06.10.1991
- Колькасць дзяцей:
- 4
- Члены сям'і:
- Лідзія Грук
- Адрас для лістоў:
- Няма інфармацыі
- Артыкулы:
- Акт тэрарызмуНезаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў
- Аб'яднанні:
- Бацькі непаўнагадовых
- Адзнакі:
- Для людзей са спісу блакуюцца фінансавыя аперацыі, уключаючы грашовы перавод у СІЗА на іх імя праз банк ці пошту.
Храналогія
- 2024
08.01.2024
Змяненне статусу
У зняволенні
- 2025
~02.05.2025
Вырак суда дата невядомая
24 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
~15.08.2025
Апеляцыя дата невядомая
невядома

