Ларыса працавала выхавальніцай у дзіцячым садку. 10 лютага 2022 года яе затрымалі пасля даносу: у яе працоўным стале знайшлі 16 раздрукаваных улётак з агітацыяй за «два крыжыкі» на бюлетэнях на рэферэндуме. На наступны дзень суд прызначыў ёй 15 сутак адміністрацыйнага арышту, а 23 лютага яе затрымалі ўжо па крымінальнай справе. Больш за месяц Ларыса правяла за кратамі, дзе сустрэла сваё 60-годдзе.
У красавіку 2022 года Ларысу прызналі вінаватай па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «Перашкода ажыццяўленню выбарчых правоў», за гэтыя ўлёткі, прыгаварыўшы да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Яе вызвалілі ў зале суда. Мабільны тэлефон, ноўтбук і флэшку суд канфіскаваў як «сродкі здзяйснення злачынства».




