Крысціна з'яўлялася дырэктаркай салона прыгажосці “Мільфей”. Да суда знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе.
Па матэрыялах абвінавачання, Вячоркіна парушала грамадскі парадак, выходзіла на праезную частку вуліц, у тым ліку праспекта Пераможцаў, публічна дэманстравала пальцамі рукі ў якасці пратэстнага сімвала знак V, парушала працу грамадскага транспарту. У справе – некалькі эпізодаў удзелу Крысціны ў маршах пратэсту.Таксама суд задаволіў грамадзянскі пазоў КУП “Мінсктранс” на суму 47 716 рублёў. Аўтамабіль і кампутарная тэхніка засталася пад арыштам да вырашэння пытання з грамадзянскім пазовам.