Па матэрыялах абвінавачання , Васіленка ў жніўні 2020 года, знаходзячыся на праспекце Пераможцаў заўважыў натоўп грамадзян, у тым ліку з рознай атрыбутыкай пратэстнага характару. Сумесна з імі, а таксама разам са знаёмым ён прайшоў да праспекта Незалежнасці, пры гэтым рух ажыццяўляў па тратуары. У адным месцы выйшаў на праезную частку дарогі, каб зрабіць фота са сцягам бел-чырвона-белага колеру. Менавіта гэтае фота і паслужыла падставай для яго затрымання і абвінавачання.
Падчас судовага працэсу з абвінавачання былі выключаныя эпізоды аб публічным выкрыкванні лозунгаў Канстанцінам. Таксама суд выключыў маёмасныя прэтэнзіі прадпрыемства "Мінсктранс", паколькі дзеянні Васіленка не перашкаджалі рабоце грамадскага транспарту.