Канстанцін быў затрыманы 12 траўня 2021 года за ўдзел у працоўным Telegram-чаце «Вольнае паньства», дзе з калегамі абмяркоўваў пратэстныя падзеі і выказаўся пра Лукашэнку. Яго прыгаварылі да адміністрацыйнага арышту, пасля якога ён не выйшаў на волю, паколькі ў дачыненні да яго распачалі крымінальную справу аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і аб прымяненні гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.
У верасні 2021 года Канстанціна прызналі вінаватым па трох крымінальных артыкулах за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая праходзіла 9 жніўня 2020 года ў Рэчыцы. Ён спрабаваў перашкодзіць адвольнаму затрыманню пратэстоўцаў і, калі міліцыянты саджалі затрыманага ў службовы аўтамабіль, штурхнуў у спіну супрацоўніка Рэчыцкага РАУС Дзмітрыя Гарая. Таксама яго абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі.
Вызвалены ў лютым 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Пасля вызвалення Канстанціна зноў прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за пропуск ідэалагічнай лекцыі. Пасля ён пакінуў Беларусь.







