Судовае паседжанне адбылося на базе Жлобінскага металургічнага каледжа, дзе вучыўся Канстанцін.
Як паведаміла Упраўленне ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама, малады хлопец залез на дах гіпермаркета "Еўраопт", адкуль зняў чырвона-зялёны сцяг і паклаў яго ў кішэню курткі. Затым Канстанцін выкінуў сцяг у сметнік.
Год таму, на сцэне актавай залы гэтага ж каледжа, Канстанціна разам з трыма іншымі навучэнцамі ўрачыста віншавалі і ўзнагароджвалі лістамі падзякі - юнакі выратавалі пенсіянера з вады.

