Кірыл з 2007 года служыў у міліцыі. Оперупаўнаважаны, звольніўся з органаў у жніўні 2020 года і перайшоў у IT. Вядома, што яго затрымалі 19 лютага 2023 г. прама на мяжы: ён паўгода жыў у Польшчы, а ў Брэст прыязджаў наведаць жонку і маленькае дзіця.
Пра крымінальную справу супраць Кірылы вядома няшмат: суд праходзіў у закрытым рэжыме. Вядома толькі, што справа была звязана з "Чорнай кнігай Беларусі".
10.10.2023 павінна прайсці апеляцыйнае пасяджэнне суда.
16 верасня 2026 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла - і вывезены ў Літву.



