Згодна з абвінавачаннем, 1 сакавіка мужчына ў стане алкагольнага ап'янення меў намер пашкодзіць маёмасць у грамадскіх месцах, і таму нанёс на паверхню бетоннага плота надпіс «НЕ ВАЙНЕ" чырвонай фарбай.
Гэта істотна знізіла эстэтычныя характарыстыкі бетоннага плота, пацягнула за сабой неабходнасць правядзення прац па афарбоўцы раней афарбаванага бетоннага плота, прычыніўшы тым самым шкоду «Аўтакамбінату №2» на суму 14 рублёў 59 капеек.