Затрыманы зімой 2022 года. Мужчыну абвінавачваюць у тым , што ў верасні мінулага года, будучы ў Жлобіне, ва "УКантакце" пад паведамленнем аб перастрэлцы са смяротным зыходам паміж супрацоўнікам КДБ Федасюком і айцішнікам Андрэем Зельцэрам ён пакінуў наступны каментар: "Народ адкрыў рахунак". У далейшым гэты каментар быў трактаваны як "заклік да барацьбы з праваахоўнымі органамі". Раней ён быў некалькі разоў судзімы за незаконны абарот наркатычных сродкаў.
28.10.2022 года адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Па падліках выйшаў на волю 3 красавіка 2025 г.


