10 сакавіка 2022 года Ірыну затрымалі ў Брэсце. Паводле версіі абвінавачання, са студзеня па сакавік яна развешвала па горадзе бела-чырвона-белыя і жоўта-блакітныя стужкі і сцягі, а таксама пакідала на фасадах дамоў надпісы крэйдай і алоўкам супраць вайны, Пуціна і Лукашэнкі.
У жніўні 2022 года Ірыну прызналі вінаватай па крымінальнай справе, узбуджанай па некалькіх артыкулах, у тым ліку па артыкуле аб абразе Лукашэнкі і артыкуле «Хуліганства», прыгаварыўшы да пазбаўлення волі. На судзе яна абаранялася сама, без адваката, і заявіла, што падчас следства на яе аказвалі ціск.
У зняволенні лісты ад яе не даходзілі: за чатыры месяцы ад Ірыны не прыйшло ніводнага ліста, а дасланая ёй карэспандэнцыя вярталася адпраўнікам.
Вызвалена ў траўні 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.























