Ілья быў асуджаны за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх ужылі вадамёт.
Яго жорстка затрымалі пры спробе пакінуць Беларусь. Пасля 15 сутак арышту ён быў змешчаны ў СІЗА для далейшай адпраўкі на "хімію".
Вызвалены ў верасні 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.





