Ілля быў затрыманы сілавікамі ў жніўні 2024 года за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая праходзіла ў жніўні 2020 года ў Брэсце. У праўладным Telegram-канале з'явілася відэа, на якім Ілля кажа, што 10 жніўня 2020 года ён "па сваёй дурасці паехаў у Брэст". Паводле яго слоў, ён выйшаў на праезную частку, дзе "кідалі камяні, запускалі салют і будавалі барыкады", а таксама паведаміў, што на пратэстах быў разам з сябрам, які ўжо "адбывае пакаранне".
У снежні 2024 года Іллю асудзілі па артыкуле "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх".



