Зміцер праходзіў сведкам па справе брэсцкіх палітвязняў, блогераў Сяргея Петрухіна і Аляксандра Кабанава, якіх у красавіку 2021 года прыгаварылі да трох гадоў пазбаўлення волі. Як ён распавёў брэсцкім праваабаронцам, крымінальную справу супраць яго распачалі за адмову адказваць на пытанні суддзі, які разглядаў справу Петрухіна і Кабанава, паколькі той не прад'явіў службовае пасведчанне. У верасні 2021 года Змітра прызналі вінаватым па артыкуле «адмова або ўхіленне ад дачы паказанняў» і прыгаварылі да арышту.
Вызвалены ў лютым 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
У снежні 2024 года Зміцер быў асуджаны паўторна па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і прыгавораны да пазбаўлення волі ў калоніі.
Паводле падлікаў праваабаронцаў, ён быў вызвалены вясной 2026 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.










