Кухар, жыхар Навабеліцы.
У сацыяльных сетках Ігара даволі шмат пастоў і паведамленняў пра беларускіх сілавікоў і прадстаўнікоў улады. Таксама ён быў сярод 500 падпісчыкаў у 2019 годзе звароту да тагачаснага прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайтэ, які тычыўся перапахавання астанкаў паўстанцаў 1863-1864 гадоў, павешаных царскімі ўладамі.
26.04.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Па падліках павінен быў выйсці на волю ў лютым 2026 г.


