Ігара затрымалі 23 лістапада 2023 года. З відэа на праўладным канале, апублікаванага сілавікамі, вядома, што ён з'яўляўся сузаснавальнікам фірмы па гарадскіх маршрутных перавозках.
На камеру Ігар кажа, што быў затрыманы за каментары ў Telegram-каналах пра беларускіх і расейскіх вайскоўцаў.
Выйшаў на волю ў канцы 2025 года.




