Ігара затрымалі ў верасні 2024 года за заклікі да пратэсту ў чатах; відэа з ім апублікаваў праўладны канал. На запісе ён кажа, што ў 2020 годзе «складаўся ў дэструктыўных чатах», дзе нібыта «заклікаў людзей каардынавацца і псаваць дзяржаўную маёмасць». Сілавікі таксама паказалі скрыншоты паведамленняў пра «фэйкавы дваровы чат» і «кропкавыя выхады для дыверсій», але аўтар гэтых паведамленняў невядомы.
У сакавіку 2025 года яго прызналі вінаватым па артыкуле «заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь» і прыгаварылі да пазбаўлення волі.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.








