Былыя палітзняволеныяАбмен

Гжэгаж Гавэл

Dissidentby з
ПЦ «Вясна» з
Банк лістоў0Дадаць ліст у банк

Манах ордэна кармелітаў, належыць да абшчыны кляштара кармелітаў Базілікі Наведвання Найсвяцейшай Панны Марыі ў Кракаве.

Гжэгаж Гавел - ураджэнец польскага Жэшува. У 2018 годзе ён вырашыў прысвяціць сваё жыццё малітве ў Ордэне Братоў Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль. Першыя часовыя зарокі прыняў 18 жніўня 2020 года і абнаўляў іх штогод. 19 сакавіка 2025 года прыняў вечныя абяцанні. Гэта акт прывязкі манаха да ордэна і абранай формы жыцця да смерці. У 2020 годзе пачаў навучанне тэалогіі ў Кракаўскім Папскім універсітэце Яна Паўла ІІ, і ў пачатку ліпеня 2025 года абараніў магістарскую працу па тэме «Духоўнасць блаславёнай сям'і Ульмаў», прысвечанай каталіцкай сям'і, знішчанай нацыстамі падчас акупацыі Польшчы падчас Другой сусветнай.

На праўладным відэа ў Гжэгажа аказаліся раздрукоўкі на 8 старонках фармату А4. Сцвярджалася, што гэта ксеракопія дакумента з грыфам сакрэтнасці пад назвай «Распараджэнне аб арганізацыі падрыхтоўкі і ўдзелу ў ССУ «Захад-2025». Прапагандысты заявілі, што затрыманы падазраецца ў шпіянажы.

28.04.2026 года Гжэгаж выйшаў на волю ў выніку працяглых перамоваў і абмену на беларускіх шпіёнаў у Польшчы. Ён адразу ж быў вывезены ў Польшчу.

Гжэгаж Гавэл
У зняволенні:
Артыкулы:
Аб'яднанні:
ВернікіЗамежныя грамадзяне

Храналогія

  1. 2025
  2. 04.09.2025

    Змяненне статусу

    У зняволенні

  3. 2026
  4. 28.04.2026

    Змяненне статусу

    Абмен