Генадзя вызвалілі ў зале суда пасля абвяшчэння рашэння. Да прысуду ён знаходзіўся пад вартай.
Мужчыну прызналі вінаватым ва ўдзеле ў адным з Маршаў, падчас якога ён таксама "перашкаджаў руху транспартных сродкаў". Генадзь прызнаў віну і расказаў, што выходзіў на праезную частку і здымаў усё на тэлефон.

