Праходзіць па справе аб дзяржздрадзе разам з сям'ёй Прохаравых з Грабаўкі. Удзельнікі закрытага працэсу маюць падпіскі аб неразгалошванні. З неафіцыйнай крыніцы "Свабодзе" вядома, што крымінальная справа тычыцца фатаграфавання розных аб'ектаў на тэрыторыі Беларусі, за фігурантамі справы некаторы час сачылі спецслужбы.
Фёдар нарадзіўся ў 1978 годзе ў Лунінецкім раёне, вучыўся ў тэхнічным універсітэце ў Гомелі, там жа застаўся жыць і працаваць. Ён мае багатую біяграфію - працаваў вадзіцелем, будаўніком, дырэктарам розных камерцыйных фірм. Не менш як 17 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці па лініі ДАІ. У 2001 годзе яго судзілі па крымінальным артыкуле 339 за хуліганства.
Працэс праходзіў у закрытым рэжыме. 20 траўня 2024 года агучаны прысуд. Пра лёс Фёдара Аксёненкі нічога не вядома.



