Раніцай 26 лютага 2023 года на аэрадроме Мачулішчы здарыліся выбухі ў расійскага самалёта далёкай разведкі ДРЛВ а-50, ён быў узарваны ў двух месцах. Ён выкарыстоўваўся для навядзення расійскіх ракет на цэлі ва Украіне. Паведамлялася, што зараз самалёт знаходзіцца на рамонце на 325-м авіяцыйным рамонтным заводзе, які ўваходзіць у склад Таганрогскага авіяцыйнага навукова-тэхнічнага комплексу імя Берыева ў Расіі.
Галоўны фігурант справы і, як сцвярджалі афіцыйныя органы і прапагандысты, выканаўца дыверсіі - Мікалай Швец, быў вызвалены ў чэрвені па абмене з Украінай.
Завочна судзілі Мікалая Швеца, Аляксандра Азарава, Алу Яцуту, Віталя Якуціка, Яўгену Тачыцкую , Міхаіла Дзёміна і Сяргея Лапарава.
На 22 красавіка 2026 года быў прызначаны разгляд завочнай крымінальнай справы ў дачыненні да Андрэя Балмакова, Яўгеніі Тачыцкай, Кацярыны Астравой, Антаніны Найдовіч. Усім ім інкрымінавана ч. 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), а Антаніне дадаткова-арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса.









