41-гадовая Анастасія шмат дзе працавала, але апошняе вядомае месца працы — дырэктар друкарні ТАА «Электронны агент».
У праўладным фільме паказалі, як «украінскага тэрарыста» Мікалая Швеца затрымалі 4 сакавіка ў доме Насці і яе мужа Алега Сычова ў садовым таварыстве «Бярозавы Гай» у вёсцы Чарцяж (Бараўлянскі сельсавет).
Насцю разам з мужам сілавікі затрымалі 3 сакавіка ў гэтым самым доме.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, абодва яны зараз знаходзяцца ў СІЗА КДБ.
Затрыманая пара мае двух непаўналетніх дзяцей, якія зараз з бабуляй .








