Яўген родам з Ліды. У 2008 годзе ён атрымаў дыплом факультэта камп'ютарнага праектавання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР).
Яшчэ да пратэстаў перыядычна наведваў Польшчу як турыст.
Пасля пачатку пратэстаў баяўся пераследу і доўга жыў, не маючы актуальных дакументаў. Пражываў у Лідзе, дзе і быў арыштаваны. Аб абставінах і часе затрымання Яўгена нічога не вядома.
