Яўген — ураджэнец Оршы, пераможца рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі і выпускнік гістфака БДУ.
У 2020 годзе яго затрымалі і збілі падчас пратэстаў у Менску, пасля чаго аштрафавалі за «ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве».
У 2022 годзе яго зноў прыцягнулі па тым жа артыкуле — суд у Оршы прызначыў 15 сутак арышту за фота ў сацсетках з майкай з «Пагоняй».
У 2025 годзе супраць яго распачалі новую крымінальную справу, як мяркуецца, за здымку перасоўванняў ваеннай тэхнікі, і прысудзілі да абмежавання волі з накіраваннем.




