Пераследаваныя па палітычных матывахХатняя хімія

Алена Аляксандраўна Каспяровіч

Банк лістоў0Дадаць ліст у банк

Алена Каспяровіч знаходзіцца ў водпуску па доглядзе непаўналетняга дзіцяці, якое мае інваліднасць, а таксама даглядае састарэлых бацькоў. Пасля затрымання да суда знаходзілася пад падпіскай.

Па матэрыялах абвінавачання , жанчына размясціла тэкст каментара, які нібыта супярэчыць устаноўленым правілам зносін паміж людзьмі, патрабаванням агульначалавечай маралі, у якім прынізіла гонар і годнасць палкоўніка міліцыі Ж., у сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, з пачуцця непрыязнасці да прадстаўнікоў улады.

У публікацыі гаварылася, што міліцэйскі начальнік дазваляў сабе зьдзекі з вязьняў.

Прысуды

Вырак суда 05.03.2024

1,5 гады абмежавання волі без накіравання

Алена Аляксандраўна Каспяровіч
Родны горад:
Мінск
Дзень нараджэння:
21.07.1983
Артыкулы:
Адзнакі: