Былы пракурор, палкоўнік юстыцыі. Ён быў затрыманы ў снежні 2023 года за ўдзел у акцыях пратэсту. Таксама затрымалі і жонку Эльдара - адваката Юлію Станкевіч. Дзе іх утрымоўваюць - пакуль невядома.
Эльдар Сафараў вядомы сваёй працай на шэрагу гучных судовых працэсаў. У 2010 годзе ён быў пракурорам на судовым працэсе па палітычна матываванай справе прадпрымальніка з Ваўкавыску Мікалая Аўтуховіча.
Сафараў сышоў з органаў восенню 2020-га - з-за падзей лета і восені 2020 года.
24.12.2023 стала вядома, што Эльдар з сям'ёй знаходзяцца на волі.
