Журналіст і тэлевядучы, які раней займаў пасаду ў частцы «прэзідэнцкага пула» тэлеканала ОНТ.
У жніўні 2020 года ў знак пратэсту супраць жорсткіх разгонаў мірных акцый Семчанка звольніўся. Змітра разам з жонкай затрымалі 15 верасня ў Мінску. Юлію пазней адпусцілі, а Змітра пакінулі за кратамі да суда. Праз дзень мужчыну арыштавалі на 15 сутак. Але пасля 15 сутак Зміцер на волю не выйшаў і быў асуджаны яшчэ на 13 сутак арышту па артыкуле 19.11 КаАП за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у ягоных сацыяльных сетках. Калі Зміцер Семчанка 13 кастрычніка 2022 года не выйшаў на волю, стала вядома, што на яго завялі крымінальную справу .
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю ў ліпені 2025 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання.








