Зміцер быў прызнаны вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў». Нагодай стаў каментар, які ён размясціў на спартыўным сайце «Трыбуна». Па версіі абвінавачання, у каментары змяшчалася падахвочванне да здзяйснення гвалту над міністрам МУС Караевым.
Зміцер мае псіхалагічныя асаблівасці. Яго прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, а таксама да прымусовага лячэння.
