Асуджаны за тое, што жодзінскі міліцыянт Мікалай Бараноўскі палічыў сябе абражаным ягоным каментаром у сацсетках. На судзе Зміцер Іваноў прызнаў віну і папрасіў прабачэння ў міліцыянта. Кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры тысячы рублёў ён аплаціў да суда. На судовым працэсе Іваноў не мог сядзець з-за болі ў нырках. Зьмітра вызвалілі ў залі суда. Пракурор прасіў суд пакараць абвінавачанага двума гадамі пазбаўлення волі. У дзень прыгавору ў мужчыны нарадзіўся сын.
Не пагадзіўшыся з прызначаным пакараннем з прычыны яго мяккасці, пракурор Чэрыкаўскага раёна прынёс апеляцыйны пратэст. Рашэннем Судовай калегіі па крымінальных справах Магілёўскага абласнога суда Іванову прызначанае стражэйшае пакаранне.
Па падліках праваабаронцаў , выйшаў на волю 25 лютага 2024 г., цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.


