Зміцер быў затрыманы і асуджаны за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» у межах крымінальнай справы, распачатай пасля жнівеньскіх акцый пратэсту 2020 года супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.
Паводле версіі абвінавачання, у ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года Дзмітрый, «знаходзячыся на праезнай частцы і дзейнічаючы ў групе асоб, выкрыкваў лозунгі, дэманстраваў бел-чырвона-белыя палотны, наўмысна перашкаджаў руху транспарту і працы арганізацый, якія прынялі актыўны ўдзел у групавых дзеяннях. прадстаўнікоў улады».
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю летам 2025 года.




