Раніцай 26 траўня 2021 года, стоячы ля праезнай часткі праспекта Пераможцаў у Мінску, Дар'я, паводле версіі абвінавачвання, паказала непрыстойны жэст у бок Лукашэнкі. У той жа дзень яе затрымалі, а на наступны аштрафавалі па двух адміністрацыйных артыкулах.
Потым супраць Дар'і ўзбудзілі крымінальную справу аб абразе Лукашэнкі. У ліпені 2021 года яе разглядаў суд; чым скончылася справа, невядома.
